Калядамі беларусы, як і іншыя славянскія народы, называюць святочны цыкл, які працягваецца з 25 снежня да 6 студзеня (ці 6 да 19 студзеня ў праваслаўнай традыцыі) і ў якім цесна спляліся паганскія і хрысціянскія рытуалы і рэлігійныя ўяўленні. Святкаванні звычайна пачынаюцца на Божае Нараджэнне і працягваюцца да Вадохрышча.